January 2nd, 2021

(no subject)

Люблю ли я детей?
Задумалась...
1) малышей воспринимаю спокойно, даже орущих (слава Богу, что не моя орет, думаю каждый раз). Может, потому что я умею с ними уже управляться. Даже с крохотными. Умиляет меня только дочь, в реале и на фото.
2) младшие школьники меня забавляют, если это не толпа мальчишек, их я боюсь (длинные ноги , уйма фантазии и ноль мозгов - это страшно, сейчас как влезет куда, и что потом)
3) подростки меня бесят, и так было всегда. Обоих полов.
партрэт

Наваградак: мястэчка, якое стала цэнтрам ваяводства. Вялікае фотапараўнанне.

Размяшчаю ў блогу свой артыкул для tut.by "Новогрудок белорусский и польский. Фотосравнение" у перакладзе на беларускую мову. Дарэчы, у гэтым матэрыяле на тут.баі рэалізавана модная фішачка з паўзункамі з дапамогай якіх можна накладаць новыя фота на старыя, у блогу такога не зробіш:(



Па выніках савецка-польскай вайны і Рыжскага мірнага дагавора 1921 года Беларусь была падзелена на дзве часткі. Заходнія землі адышлі Польшчы, а на тэрыторыі ўсходняй Беларусі ўсталявалася савецкая ўлада. Амаль два дзесяцігоддзі беларусы па абодва бакі ад мяжы жылі ў двух краінах з рознымі эканамічнымі і палітычнымі сістэмамі. Адрозніваліся гэтыя дзяржавы і падыходам да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела. Да вайны ў Савецкай Беларусі пастаянна эксперыментавалі з адміністрацыйнымі адзінкамі: да 1924 года карысталіся яшчэ дарэвалюцыйнымі губернямі і паветамі, затым губерні скасавалі і ўвялі акругі, ў 1930 годзе скасавалі і акругі, пакінуўшы толькі раёны, трохі пазней некалькі акругаў у прыгранічных рэгіёнах аднавілі. Толькі ў 1938 годзе на тэрыторыі БССР былі ўведзеныя звыклыя для сучасных беларусаў вобласці. У Польскай Рэспубліцы з самага пачатку пайшлі іншым шляхам - і ўзялі за аснову адміністрацыйнага дзялення краіны традыцыйныя гістарычныя адзінкі: ваяводствы і паветы. Такім чынам, у пачатку 1920-х на картах Другой Рэчы Паспалітай з'явілася Наваградзкае ваяводства, якое выступіла пераемнікам ваяводства, вядомага яшчэ з часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Зрэшты, ажыццяўленне тэрытарыяльнага дзялення краіны з апорай на гістарычныя адміністрацыйныя адзінкі не заўсёды можа быць эканамічна мэтазгодным. Некалі багаты горад і цэнтр сярэднявечнага ваяводства можа да найноўшага часу ператварыцца ў правінцыйны гарадок, аддалены ад асноўных гандлёва-эканамічных шляхоў. Так стала і з Наваградкам. У былой сталіцы ВКЛ паводле перапісу 1921 года пражывала ўсяго 6367 чалавек. Наваградак па статусе больш быў падобны на мястэчка чым на горад, але, тым не менш, стаў цэнтрам ваяводства з насельніцтвам каля мільёна чалавек. Пра тое, як змяніўся Наваградак за без малога два дзесяцігоддзі ў статусе ваяводскага цэнтра Польскай Рэспублікі і якія з гэтых змен захаваліся да нашых дзён, чытайце ў гэтым матэрыяле.

Collapse )